Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе прызналі далучэньне да яго Турэччыны нерэальным


Камісар ЭЗ па пытаньнях пашырэньня Зьвязу і палітыкі добрасуседзтва Ёханэс Ган заявіў, што «сяброўства Турэччыны з Эўразьвязе ў агляднай будучыні нерэальнае».

У інтэрвію нямецкаму выданьню Die Welt ён адзначыў, што было б больш сумленна «спыніць перамовы аб уступленьні ў Зьвяз Турэчычыны» і засяродзіцца на стратэгічным партнэрстве ў тых галінах, у якіх гэта магчыма. Ган прызнаў, што цяпер кантакты з турэцкімі ўладамі з нагоды эўраінтэграцыі практычна замарожаныя.

Перамовы аб уступленьні Турэччыны ў ЭЗ вяліся з 2005-га году. У інтэрвію Die Welt Ёханэс Ган пагадзіўся з тым, што з таго часу краіна ўсё больш «дрэйфуе ў бок аўтакратыі», з-за чаго шэраг дзяржаваў-чальцоў ЭЗ, у прыватнасьці, Францыя і Аўстрыя, катэгарычна супраць яе прыняцьця ў ЭЗ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG