Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Эўразьвязу: У нас зь Беларусьсю рознае разуменьне рэформаў


Андрэа Віктарын
Андрэа Віктарын

Эўразьвяз і Беларусь па-рознаму разумеюць сутнасьць эканамічных рэформаў. Пра гэта заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын на Кастрычніцкім эканамічным форуме, піша БелаПАН.

Паводле Віктарын, у апошнія гады варта казаць ня столькі пра рэфармаваньне, колькі пра мадэрнізацыю беларускай эканомікі. Дыпляматка падкрэсьліла важнасьць падтрымкі беларускімі ўладамі:

  • прыватызацыі;
  • павышэньня прадукцыйнасьці працы;
  • эфэктыўнасьці і канкурэнтаздольнасьці эканомікі.

«У мяне склалася ўражаньне, што мы дасягаем істотнага прагрэсу. Мы часта сустракаемся на розных паседжаньнях з прадстаўнікамі беларускіх органаў улады і выкарыстоўваем адны і тыя ж словы. Але пры гэтым укладваем у іх рознае разуменьне. Па асобных пытаньнях, калі мы кажам „рэформы“, здараецца так, што ў Эўрапейскага Зьвязу крыху іншае разуменьне гэтага азначэньня, чым у беларускіх уладаў. Таму неабходна пастаянна падкрэсьліваць і нагадваць, што неабходна свабодная прастора, у якой мы ўсе можам зьбірацца, абменьвацца думкамі і спрабаваць зразумець адзін аднаго», — сказала Віктарын.

Віктарын адзначыла, што асноўныя эканамічныя паказьнікі Беларусі іх цешаць. Але Эўразьвяз дагэтуль лічыць рэфармаваньне дзяржаўнага сэктару адным з галоўных пытаньняў парадку дня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG