Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе


4 лістапада каманда Аляксея Багі выйграла дома ў горадзенскага «Нёмана» зь лікам 1: 0 (Бярозкін, 89) і за тры туры да фінішу стала недасягальнай для сапернікаў (у мінулым сэзоне — у апошнім туры, два гады таму — за пяць тураў да канца).

БАТЭ — самы тытулаваны беларускі клюб. У чэмпіянаце каманда займала першае месца ў 1999, 2002 і 2006-2018 гадах.

Цяперашняе чэмпіёнства каманда ўпершыню ня зможа адсьвяткаваць са старшынём праўленьня Анатолем Капскім, які памёр 22 верасьня на 53-м годзе жыцьця.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG