Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі востраў у Ціхім акіяне прагаласаваў супраць незалежнасьці


Жыхары Новай Каледоніі прагаласавалі супраць незалежнасьці ад Францыі. Такія папярэднія вынікі галасаваньня на рэфэрэндуме, які адбыўся ў нядзелю, паведамляе агенцтва France Presse.

Падлічана больш за дзьве траціны галасоў, за адзінства з Францыяй прагаласавалі каля 60 адсоткаў жыхароў, якія прынялі ўдзел у рэфэрэндуме.

Плебісцыт быў ініцыяваны мясцовымі сэпаратыстамі — прадстаўнікамі карэнных народаў. Разьмешчаная ў Ціхім акіяне Новая Каледонія была далучана да Францыі ў 1853 годзе. Эканоміка рэгіёну грунтуецца на здабычы нікелю, турызьме і фінансавых субсыдыях ад францускай мэтраполіі. Штогод Парыж накіроўвае на тэрыторыю з насельніцтвам 275 тысяч чалавек 1,5 мільярда даляраў.

Новая Каледонія зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай часткай Францыі з асаблівым статусам. Улада там прадстаўлена вярхоўным камісарам, які прызначаецца францускім прэзыдэнтам.

У апошні раз рэфэрэндум аб незалежнасьці Новай Каледоніі ад Францыі праводзіўся ў 1998 годзе. Тады ён таксама завяршыўся адмоўным вынікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG