Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» ўвяла танныя тарыфы, але на 5 месяцаў


«Белавія» ўвяла экспэрымэнтальныя тарыфы і зьнізіла цану квіткоў на асобных кірунках да 75%. Зьменшаныя тарыфы будуць дзейнічаць да 31 сакавіка.

Зьменшаныя тарыфы будуць даступныя на сайце belavia.by ад 2 лістапада пры ўмове набыцьця квіткоў мінімум за 45 дзён ад вылету. На сайце тарыфы будуць адлюстроўвацца ў графе «прома», падсьвечвацца зялёным сьвятлом і акрэсьлены лягатыпам кампаніі ў выглядзе васілька. Колькасьць месцаў абмежаваная

Экспэрымэнтальныя тарыфы будуць дзейнічаць у кірунках: Амстэрдам, Алматы, Астана, Брусэль, Бэрлін, Будапэшт, Ерэван, Жэнэва, Гановэр, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург. Ларнака, Лёндан, Львоў, Мілян, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Стакгольм, Сочы, Тбілісі, Тэль-Авіў, Белград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў.

Напрыклад, квіток у Барсэлёну каштуе 35 эўра ў адзін бок, а 86 эўра — у два бакі, Лёндан — 35 і 95 эўра, Брусэль — 45 і 79 эўра.

У «Белавіі» гэтую акцыю зрабілі з нагоды 85-годзьдзя грамадзянскай авіяцыі, сказала Свабодзе прэс-сакратарка кампаніі Вольга Шчуко. Ці будуць падобныя акцыі ў далейшым, будзе залежыць ад попыту.

«Мы не лоўкост-кампанія», – адзначыла Вольга Шчуко.

У суседніх зь Беларусьсю краінах працуе шэраг лоўкостэраў — авіякампаній, якія прапануюць палёты па мінімальных цэнах, але бяз большасьці дадатковых паслуг для пасажыраў, нярэдка ў далёкія ад папулярных гарадоў аэрапорты. У Беларусь лоўкосты практычна ня лётаюць, няма і беларускай лоўкост-кампаніі — прычыны гэтага называюць самыя розныя.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG