Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік Уладзіслаў Ахроменка ў Польшчы трапіў у рэанімацыю


Уладзіслаў Ахроменка

Пісьменьнік, драматург, дасьледчык архіваў савецкіх спэцслужбаў Уладзіслаў Ахроменка знаходзіцца ў коме ў адным са шпіталёў Беластоку. Жонка Вольга кажа, што ягоны стан «вельмі цяжкі».

Апошнія гады ён зь сям’ёй жыў у Чарнігаве, там працаваў у архівах СБУ. Супрацоўнічаў з рэдакцыяй «Радыё Рацыя», офіс якога месьціцца ў Беластоку, рыхтаваў і вёў праграму «На ўліку КДБ».

Уладзіславу Ахроменку стала кепска ў гатэлі, ён перанёс інфаркт, ёсьць падозраньне і на мікраінсульт. Калі ён перастаў выходзіць на сувязь з роднымі і сябрамі, яго непрытомным знайшла абслуга гатэлю.

Як сказаў сябра сям’і Сяргей Горбік, калі дазволяць польскія лекары, Уладзіслава Ахроменку паспрабуюць перавезьці ў Львоў, дзе яго гатовыя агледзець мясцовыя мэдыкі.

Апошні запіс на старонцы Ўладзіслава Ахроменкі на ягонай старонцы ў Facebook — паведамленьне пра тое, што 27–29 кастрычніка ён у Беластоку і калі што пільнае, будзе на сувязі праз усе даступныя мабільныя сродкі.

Тыдзень таму ён віншаваў з 60-гадовым юбілеем свайго блізкага сябра, драматурга Максіма Клімковіча, у суаўтарстве зь якім напісаў шэраг кніг і сцэнароў.

На Свабодзе друкаваліся матэрыялы, якія дасьледчык здабыў у архіве Службы бясьпекі Ўкраіны па Чарнігаўскай вобласьці.

«Информирую любимые органы госбезопасности...» Справы беларусаў — «ворагаў народу» ў архівах СБУ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG