Прэзыдэнт Манголіі Халтмаагійн Батулга можа аб’явіць галадоўку, калі парлямэнт краіны адмовіцца самараспускацца. Пра гэта ён заявіў у эфіры мясцовага тэлеканалу, паведамляе Bloomberg.
Калі прэзыдэнта спыталі, што ён будзе рабіць пасьля таго, як папросіць парлямэнт распусьціцца, ён адказаў: «Галодная забастоўка?»
«Гэта тая сцэна, на якой мы цяпер знаходзімся. Я спрабаваў розныя варыянты, накіроўваў прапановы, мы абмеркавалі гэтае пытаньне», — дадаў Батулга.
29 кастрычніка Батулга накіраваў у парлямэнт ліст, у якім прапанаваў датэрмінова распусьціць Вялікі народны хурал. У дакумэнце адзначаецца, што парлямэнт ня выканаў абяцаньні, якія ён даваў падчас выбараў у 2016 годзе, і дапускаў парушэньне законаў. У лісьце Батулга гаворыць, што «чальцы парлямэнту, вырашыўшы разьмяркоўваць бюджэт, грунтуючыся на вузкіх інтарэсах, ставяцца да эканомікі краіны легкадумна, выкарыстоўваюць свае ўладу і ўплыў у асабістых інтарэсах і эксплюатуюць прынцыпы канстытуцыі».