Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Манголіі прыгразіў парлямэнту галадоўкай


Прэзыдэнт Манголіі Халтмаагійн Батулг

Прэзыдэнт Манголіі Халтмаагійн Батулг заявіў пра гатоўнасьць абвясьціць галадоўку ці зладзіць сідзячы страйк, калі Вялікі народны хурал (парлямэнт) краіны не абвесьціць аб самароспуску.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на мангольскае тэлебачаньне.

Раней Батулга раскрытыкаваў парлямэнт за няздольнасьць супрацьстаяць эканамічным выклікам. Прэзыдэнт Манголіі запытваў дапамогу ў Міжнародным валютным фондзе, аднак, паводле яго слоў, урад не аказаў яму ніякай падтрымкі.

Bloomberg адзначае, што ў Манголіі дзеяньні прэзыдэнта разглядаюцца як палітычны ход перад парлямэнцкімі выбарамі 2020 году. Дэмакратычная партыя, якую ён узначальвае, прэтэндуе на большую колькасьць месцаў. Цяпер у яе ў Вялікім народным хурале 25% мандатаў. Астатнія месцы займаюць прадстаўнікі кіроўнай Мангольскай народнай партыі. Мясцовыя экспэрты лічаць, што прэзыдэнт таксама хоча атрымаць больш паўнамоцтваў.

29 кастрычніка Батулга накіраваў у парлямэнт ліст, у якім прапанаваў Вялікаму народнаму хуралу правесьці датэрміновы самароспуск. У лісьце адзначаецца, што парлямэнт не выканаў абяцаньні, якія даваў падчас выбараў у 2016 годзе, і дапускаў парушэньне законаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG