Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы прэзыдэнт Бразыліі плянуе зьмякчыць законы аб кантролі над зброяй


Жаір Балсанару
Жаір Балсанару

Жаір Балсанару, ультраправы кангрэсмэн, які перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Бразыліі, паабяцаў зьмякчыць законы, зьвязаныя з кантролем над зброяй. На ягоную думку, гэта зьнізіць ровень гвалту ў краіне​, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Новаабраны прэзыдэнт Бразыліі таксама заявіў, што хоча прызначыць судзьдзю Сэржу Мору, вядомага змагара з карупцыяй, у Вярхоўны суд або на пасаду міністра юстыцыі. Мору вядомы ў Бразыліі з працэсу «Аўтамыйка», зьвязанага з расьсьледаваньнем крадзяжоў у дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі Бразыліі Petrobras. Сярод асуджаных быў і былы прэзыдэнт краіны Лула да Сілва.

Таксама Балсанару заявіў, што перастане разьмяшчаць дзяржаўную рэкляму ў тых сродках масавай інфармацыі, якія лічыць «хлусьлівымі». Гэтым ён працягвае ціск на галоўныя СМІ краіны пасьля сваёй перамогі.

Жаір Балсанару перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Бразыліі 28 кастрычніка. Пасьля падліку амаль усіх бюлетэняў кандыдат ад Сацыял-лібэральнай партыі Балсанару атрымаў каля 56 адсоткаў галасоў. Яго левы апанэнт Фэрнанду Адад, кандыдат ад Партыі працоўных, набраў каля 45 адсоткаў.

Балсанару — былы капітан арміі, празваны «Трапічным Трампам» праз ультраправую рыторыку і абяцаньні, а таксама запальчывы характар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG