Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі кіраўніка краю аштрафавалі за выданьне газэты на рускай мове


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Латвіі кіраўнік Рэжыцкага (Рэзэкнэнскага) краю Монвідс Шварцс быў аштрафаваны за выданьне муніцыпальнай газэты на рускай мове, паведамляе Delfi. Бюро па прадухіленьні і барацьбе з карупцыяй абавязала яго выплаціць 70 эўра.

Два гады таму Шварцс і іншыя дэпутаты мясцовага заканадаўчага органу выдзелілі бюджэтныя сродкі на тое, каб перавесьці на рускую мову выданьне «Навіны Рэжыцкага краю». Гэта было расцэненае як незаконная растрата маёмасьці муніцыпалітэту.

Раней латвійскі рэгулятар ужо штрафаваў мясцовых парлямэнтараў за аналягічнае парушэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG