Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узровень забруджанасьці паветра ў Эўропе перавышае нормы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нягледзячы на павольныя зьмены да лепшага, узровень забруджанасьці паветра ў краінах Эўропы надалей перавышае нормы Эўразьвязу і Сусьветнай арганізацыі здароўя, гаворыцца ў справаздачы Эўрапейскага агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя, апублікаванай 29 кастрычніка.

Асноўнымі крыніцамі забрудненьня паветра ў Эўропе экспэрты агенцтва называюць аўтамабілі, а таксама сельскагаспадарчую дзейнасьць, вытворчасьць энэргіі, прамысловасьць і дзейнасьць асобных хатніх гаспадарак.

Больш за ўсё шкодзяць здароўю цьвёрдыя часьцінкі, дыяксід азоту і прыземны азон.

Паводле экспэртаў, перавышэньне ўзроўню цьвёрдых часьцінак спрычыніла заўчасную сьмерць каля 422 тысяч чалавек у 41 краіне Эўропы ў 2015 годзе, ўзьдзеяньне дыяксіду азоту тады ж выклікала каля 79 тысяч заўчасных сьмерцяў, канцэнтрацыя азону — заўчасную сьмерць 17,7 тысяч чалавек.

Забруджанасьць паветра таксама мае значныя эканамічныя наступствы, бо скарачае жыцьцё людзей, павялічвае выдаткі на мэдыцынскае абслугоўваньне і зьніжэньне прадукцыйнасьці працы за кошт звальненьняў па хваробе. Таксама бруднае паветра адмоўна ўплывае на экасыстэмы і зьніжае ўраджайнасьць сельскагаспадарчых культураў.

Справаздача грунтуецца на афіцыйных зьвестках пра якасьць паветра, сабраных з больш чым 2 500 станцыяў маніторынгу па ўсёй Эўропе ў 2016 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG