Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дадзеныя экзыт-полаў на выбарах у Грузіі моцна разыходзяцца


У Грузіі а 20 гадзіне паводле мясцовага часу, пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, амэрыканская сацыялягічная служба Edison Research апублікавала вынікі exit poll, паводле якіх два асноўных кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы — Салімэ Зурабішвілі, якую падтрымлівае кіруючая партыя «Грузінская мара», і кандыдат ад апазыцыйнага аб’яднаньня «Сіла ў Адзінстве» Грыгол Вашадзэ набіраюць па 40% галасоў выбаршчыкаў.

Такім чынам, упершыню ў гісторыі краіны, павінен адбудуцца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Аднак «партыя ўлады» апублікавала вынікі свайго exit poll і калі верыць гэтым дадзеным, то Салімэ Зурабішвілі перамагае ў першым жа туры, набіраючы каля 52% галасоў.

Яшчэ адзін экзыт-пол правяла па замове партыі «Эўрапейская Грузія» грузінская кампанія BCG. Згодна з разьлікамі BCG, Грыгол Вашадзэ атрымаў 37% галасоў, Салімэ Зурабішвілі – 34%, Давід Бакрадзэ – 17%, Шалва Нацелашвілі – 5%

Сытуацыя можа праясьніцца пазьней, калі ЦВК апублікуе першыя папярэднія афіцыйныя вынікі выбараў. Але апазыцыя ўжо абвінавачвае ўлады ў спробе фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня, а экс-прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі прыгразіў, што ў гэтым выпадку ў Грузіі «падымецца цунамі народнага гневу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG