Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэт-2019: яшчэ больш грошай на КДБ, МУС і армію


На наступны год сілавікі атрымаюць яшчэ большае фінансаваньне.

У Палату прадстаўнікоў унесены праект бюджэту на 2019 год.

Як і ў папярэднія гады, значныя сумы закладаюцца на правааахоўную дзейнасьць і дзяржаўную бясьпеку. На гэтыя мэты налета заплянавана выдаткаваць звыш 2 мільярдаў 300 мільёнаў рублёў — амаль на 200 мільёнаў рублёў больш, чым сёлета.

Больш, чым летась, сродкаў будзе скіравана на патрэбы Міністэрства ўнутраных спраў — звыш 850 мільёнаў рублёў (у бюджэце-2018 было 790 мільёнаў). На КДБ заплянавана выдзяліць 190 мільёнаў рублёў (на 2018 год было 160 мільёнаў), на памежную службу – 212 мільёнаў (было 197 мільёнаў), на МНС – 238 мільёнаў (было 230 мільёнаў рублёў).

Прыблізна аднолькава атрымаюць структуры памежнай службы, крымінальна-выканаўчай сыстэмы, падразьдзяленьняў ліквідацыі надзвычайных сытуацый і органаў дзяржаўнай бясьпекі — па 200 мільёнаў рублёў.

Акрамя таго, амаль 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў будзе ўкладзена ў нацыянальную абарону і Ўзброеныя сілы. Гэта на 100 мільёнаў рублёў больш, чым сёлета.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG