Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае МЗС назвала дзеяньні ЗША канструктыўным крокам


Ілюстрацыйнае фота. Прадпрыемства «Гродна Азот», якое ўваходзіць у санкцыйны сьпіс ЗША
Ілюстрацыйнае фота. Прадпрыемства «Гродна Азот», якое ўваходзіць у санкцыйны сьпіс ЗША

Рашэньне амерыканскіх уладаў прыпыніць санкцыі супраць беларускага нафтахімічнага комплексу не на 6 месяцаў, як гэта было раней, а на 1 год, прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз назваў канструктыўным крокам.

Ён сказаў, што гэтае рашэньне будзе садзейнічаць актывізацыі стасункаў Беларусі і ЗША. «Вельмі важна, што цяпер бізнэсоўцы будуць больш упэўнена строіць пляны дзелавога супрацоўніцтва».

Разам з тым афіцыйны прадстаўнік МЗС нагадаў пазыцыю Беларусі наконт санкцый наагул: паводле яго сьцьвярджэньня, аднабаковыя санкцыі непрымальныя і контрапрадуктыўныя. Беларускі бок хоча працягваць перамовы аб поўным зьняцьці санкцый.

  • Санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзеныя на падставе ўказу прэзыдэнта Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 году ў сувязі з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі і з тых часоў пэрыядычна падаўжаліся.
  • У санкцыйны сьпіс уваходзяць Беларускі нафтавы гандлёвы дом, канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк- Шкловалакно».
  • 29 кастрычніка 2015 году Мінфін ЗША упершыню прыняў рашэньне аб частковым зьмякчэньні санкцыяў на паўгода (да 30 красавіка 2016 году), дазволіўшы транзакцыі. (але калі сума ўгоды перавышае 10 тысяч даляраў, грамадзяне ЗША мусілі апавяшчаць ўпраўленьне кантролю замежных актываў Дзярждэпартамэнту). Гэтае рашэньне працягвалася кожныя паўгода.
  • 24 кастрычніка 2918 году Міністэрства фінансаў ЗША прыняло рашэньне яшчэ на год падоўжыць рэжым прыпыненьня санкцыяў у дачыненьні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Рашэньне дзейнае да 25 кастрычніка 2019 году, калі ня будзе працягнутае або адмененае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG