Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Турэччыны: «Будзем радыя візыту Лукашэнкі»


Аляксандар Лукашэнка і Рэджэп Эрдаган, архіўнае фота

Цягам найбліжэйшых месяцаў Аляксандар Лукашэнка наведае Турэччыну. Пра гэта паведаміла амабсадарка гэтай краіны ў Беларусі Кезбан Нілвана Дарама.

«Мы будзем вельмі радыя пабачыць беларускага прэзыдэнта ў нашай краіне», — сказала пасол.

На пытаньне карэспандэнта Свабоды, калі адбудзецца візыт — сёлета ці налета — кіраўніца турэцкай дыпмісіі сказала, што гэта залежыць ад працоўных графікаў Рэджэпа Эрдагана і Аляксандра Лукашэнкі.

Пры гэтым Кезбан Нілвана Дарама адзначыла: існуе вялікая верагоднасьць, што да канца 2018-га адбудзецца візыт у Беларусь кіраўніка парлямэнту Турэччыны. Ён мае адпаведнае запрашэнне з адкрытай датай.

Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган наведваў Беларусь у лістападзе 2016 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG