Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВМС Брытаніі праводзяць апэрацыю ў Ля-Маншы ў сувязі з праходам расейскіх караблеў


Вайсковыя караблі Вялікабрытаніі праводзяць апэрацыю ў праліве Ля-Манш у сувязі з праходам чатырох караблёў расейскага Ваенна-марскога флёту ў Паўночную Атлянтыку, піша ў аўторак Daily Star.

Пра гэта газэце распавёў неназваны прадстаўнік брытанскіх ВМС. Ён адмовіўся паведамляць падрабязнасьці зь меркаваньняў сакрэтнасьці.

Пасольства Расеі ў Лёндане запэўніла, што расейскія вайсковыя караблі пры праходжаньні праз Ля-Манш не ствараюць пагрозы Вялікабрытаніі і дзейнічаюць у адпаведнасьці зь міжнародным правам.

Газэта зьвяртае ўвагу на тое, што апэрацыя праходзіць на фоне абвастрэньня напружанасьці паміж краінамі. Брытанскае кіраўніцтва абвінавачвае Крэмль у арганізацыі атручваньня былога шпіёна расейскай выведкі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі на тэрыторыі ангельскага горада Солсбэры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG