Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне расьсьледуюць справу аб завалоданьні дэпутатам 20 млн даляраў дзяржбанку

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны ажыцьцяўляе дасудовае расьсьледаваньне аб магчымым завалоданьні народным дэпутатам і яго асяродзьдзем 20 млн даляраў дзяржаўнага банка, паведаміла Спэцыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура.

Па дадзеных сьледзтва, схема арганізаваная народным дэпутатам і выкананая яго блізкімі сваякамі, і бізнэс-партнэрамі «шляхам злоўжываньня службовым становішчам, падробкі дакумэнтаў і іх выкарыстаньня пры дапамозе чыноўнікаў банкаўскай установы, што стала магчымым у выніку іх злоўжываньня службовым становішчам».

У САП заявілі, што ў дачыненьні да схемы падазраюць больш за 10 чалавек.

У той жа час Спэцыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура не ўдакладніла, пра якога дэпутата ідзе гаворка.

XS
SM
MD
LG