Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН патрабуе ад Францыі скасаваць забарону на нікаб


Камітэт ААН па правах чалавека заявіў у аўторак, што француская забарона на нікаб — мусульманскі галаўны ўбор, які цалкам закрывае жаночы твар — зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека. На гэтай падставе міжнародны орган заклікаў Парыж перагледзець заканадаўства. Пра гэта паведамляе Reuters.

На думку камітэта, забарона не зьяўляецца адэкватным і сувымерным інструмэнтам, неабходным для дасягненьня грамадзкай бясьпекі і суіснаваньня культур. На працягу 180 дзён францускі бок павінен паведаміць аб прынятых мерах у адказ на патрабаваньне камітэту.

Старшыня камітэту Юваль Шані сказаў, што рашэньне ня значыць ухвалы гэтага адзеньня, і што ён сам, а таксама шэраг іншых чальцоў камітэту лічаць нікаб формай прыгнёту.

Камітэт агучыў свае высновы пасьля скаргаў, якія паступілі ад двух францужанак. Яны былі асуджаныя ў 2012 годзе ў адпаведнасьці з прынятым двума гадамі раней законам, які забараняе насіць вопратку, якая хавае твар. Камітэт заявіў, што Парыж павінен выплаціць жанчынам кампэнсацыю.

Рашэньні камітэту носяць рэкамэндацыйны характар, аднак спэцыяльны пратакол Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязвае Парыж «добрасумленна» ставіцца да пажаданьняў праваабарончага камітэту ААН, адзначае агенцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG