Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр чалавек, які сарваў ядзерную праграму нацыстаў


Ёахім Рэнэбэрг у Лёндане ў красавіку 2013 году
Ёахім Рэнэбэрг у Лёндане ў красавіку 2013 году

У Нарвэгіі ва ўзросьце 99 гадоў памёр Ёахім Рэнэбэрг, які ў 1943 годзе правёў дывэрсійную апэрацыю, што сарвала пляны гітлераўскай Нямеччыны стварыць атамную бомбу, паведамляе Reuters.

Каманда Рэнэбэрга здолела зьнішчыць завод па вытворчасьці «цяжкай вады». Яна павінна была стаць адным з кампанэнтаў пры распрацоўцы ядзернай зброі.

Каб дабрацца да ахоўнага аб’екта, 23-гадовы Рэнэбэрг і ягоныя паплечнікі высадзіліся на парашутах на горную засьнежаную раўніну і ішлі да завода на лыжах. Пасьля падрыву завода яны прабеглі на лыжах сотні кілямэтраў і схаваліся на тэрыторыі нэўтральнай Швэцыі.

Прэм’ер-міністарка Нарвэгіі Эрна Сольбэрга назвала Рэнэбэрга «адным з найвялікшых герояў».

У 1942 году падобная апэрацыя завяршылася правалам: многія яе ўдзельнікі былі захопленыя ў палон яшчэ да таго, як ім удалося дабрацца да мэты.

Сучасныя экспэрты мяркуюць, што Нямеччына ня мела магчымасьцяў стварыць ядзерную зброю ў 1940-я гады, аднак на той момант спэцыялістам было цяжка ацаніць гэтыя рызыкі.

Пасьля вайны Рэнэбэрг працаваў на радыё і выступаў зь лекцыямі аб небясьпецы таталітарнага ладу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG