Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Вялікабрытанія па-рознаму ацэньваюць рашэньне Трампа выйсьці з дамовы Рэйгана-Гарбачова


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра свой намер адмовіцца ад пагадненьня аб кантролі над узбраеньнямі — пасьля таго, як яго на працягу некалькіх гадоў парушала Масква. Крэмль назваў выхад ЗША з дамовы «вельмі небясьпечным крокам».

Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці (РСМД), падпісаны ў 1987 годзе, забараняе Злучаным Штатам і Расеі валодаць, вырабляць і выпрабоўваць крылатыя ракеты наземнага базіраваньня далёкасьцю ад 500 да 5500 кілямэтраў.

Міністар замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас назваў рашэньне Трампа «годным шкадаваньня, заявіўшы, што дагавор зьяўляецца» важным стаўпом эўрапейскай архітэктуры бясьпекі«, і выхад зь яго «уздымае складаныя пытаньні для нас і Эўропы».

Маас таксама заявіў, што Нямеччына неаднаразова заклікала Маскву «праясьніць сытуацыю з сур’ёзнымі абвінавачваньнямі ў парушэньні дамовы аб РСМД, чаго Расея пакуль не зрабіла».

У той жа час міністар абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан заявіў, што яго краіна «абсалютна цьвёрда» падтрымлівае ЗША ў дыскусіі з нагоды дамовы. Уільямсан абвінаваціў Расею ў тым, што яна паставіла пад пагрозу дамову аб кантролі над узбраеньнямі, і заклікаў Крэмль «навесьці парадак у сваім доме».

Уільямсан заявіў газэце Financial Times у нядзелю, што Масква «насьміхаецца» над дамовай аб РСМД.

Адносіны паміж Расеяй і ЗША ўскладніліся ў выніку крызісу ва Ўкраіне, вайны ў Сырыі і абвінавачваньняў ва ўмяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG