Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША завяршылі 2018 фінансавы год з найбуйнейшым дэфіцытам за шэсьць гадоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Экспэрты лічыць, што апублікаваныя зьвесткі павінны паслужыць «званком для абуджэньня» палітыкаў, паведамляе Reuters.

Урад ЗША завяршыў 2018 фінансавы год з дэфіцытам у 779 мільярдаў даляраў — найбуйнейшым за апошнія шэсьць гадоў, паводле дадзеных, апублікаваных Міністэрствам фінансаў.

Гэта можна растлумачыць тым, што ініцыяванае рэспубліканцамі скарачэньне падаткаў прывяло да зьніжэньня даходаў, а рост выдаткаў адбіўся на дзяржаўным доўгу.

Новыя выдаткі ўраду таксама прывялі да павелічэньня фэдэральнага дэфіцыту за 12-месячны пэрыяд, які завяршыўся 30 верасьня — першы поўны штогадовы бюджэт, выкананы падчас прэзыдэнцтва Дональда Трампа.

Гэта найбуйнейшы дэфіцыт з 2012 году.

Апублікаваныя дадзеныя таксама паказалі прафіцыт бюджэту ў 119 мільярдаў даляраў, дасягнуты ў верасьні. Ён стаў большым, чым чакалася, і рэкордным для гэтага месяца.

Цэнтар дзьвюхпартыйнай палітыкі назваў апублікаваную справаздачу «званком для абуджэньня» палітыкаў, які заклікае да зьмены сытуацыі.

«Той факт, што наш урад набліжаецца да трыльёна дэфіцыту ў разгар пашырэньня эканомікі, павінна стаць сур’ёзным пытаньнем для выбарнікаў і кандыдатаў на маючых адбыцца выбарах у Кангрэс», — заявіў віцэ-прэзыдэнт цэнтру Ўільям Гоґланд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG