Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі выйшлі на марш УПА ў Кіеве. ВІДЭА


У Кіеве шэраг нацыяналістычных і праварадыкальных сілаў зладзілі марш, прымеркаваны дню заснаваньня Ўкраінскай паўстанцкай арміі (УПА).

Марш распачаўся ў парку імя Тараса Шаўчэнкі пад лёзунгам «Вернем Украіну ўкраінцам». Удзельнікі акцыі, сярод якіх і вэтэраны антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе, трымаюць украінскія сьцягі, чырвона-чорныя сьцягі УПА, а таксама сьцягі іншых палітычных сіл. Беларусы прыйшлі на марш зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Падчас шэсьця ад помніка Тарасу Шаўчэнку ў цэнтар на Эўрапейскую плошчу актывісты запалілі фаеры і выкрыквалі нацыяналістычныя лёзунгі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у маршу бяруць удзел каля 5 тысяч чалавек.

Беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне, а таксама беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на баку ўкраінскіх уладаў на Данбасе традыцыйна бяруць удзел у маршах, прысьвечаных стварэньню Украінскай паўстанцкай арміі.

Ва ўкраінскіх архівах захоўваюцца матэрыялы, якія сьведчаць аб тым, што беларусы бралі актыўны ўдзел ва ўкраінскім вызваленчым руху.

Сёньня ва Ўкраіне разам з Пакровамі адзначаюць датау стварэньне ЎПА і дзень абаронцаў краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG