Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка ў інтэрвію БТ: «Я не хахол, я ўкраінец. Мне не хацелася, каб маю краіну называлі Маларосіяй»


Віктар Юшчанка, архіўнае фота
Віктар Юшчанка, архіўнае фота

Падчас інтэрвію на 1-м канале Беларускай тэлевізіі карэспандэнт запытаўся ў трэцяга прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі, ці не задорага заплаціла Ўкраіна за дасягненьне мэтаў, якіх дамагаліся людзі на Майдане? Ці былі вартыя яны эканамічных наступстваў і чалавечых ахвяраў?

Юшчанка адказаў, што, вядома, гэта таго было вартае.

Калі ўзьнік Майдан 2014 году, у большай частцы насельніцтва было адчуваньне, што калі мы ня зьменім стратэгічны палітычны курс краіны, будучыні ў нас няма, сказаў Юшчанка

«Мы — калёнія, якая вяртаецца ў свой загон, у сваё гістарычнае месца, гэты праект будзе называцца Маларосія, а мы будзем называцца хахламі. Я не хахол, я ўкраінец. Мне не хацелася, каб маю краіну называлі Маларосіяй».

Ён таксама прыгадаў, што першапрычынай, якая вывела людзей, найперш студэнтаў, на плошчу, стала адмова ўладаў Украіны ад курсу на эўрапейскую інтэграцыю.

Юшчанка таксама адзначыў, што кансалідацыя 45-мільённай нацыі — буйны і працяглы праект. Ён назваў працэсы, якія адбываюцца ва Ўкраіне пасьля Майдану, станоўчымі.

Месцы самых жорсткіх баёў на Майдане: тады і цяпер
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:26 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG