Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне адбылося 240-тысячнае шэсьце супраць расізму


Будынак парлямэнту Нямеччыны (Райхстаг) у Бэрліне
Будынак парлямэнту Нямеччыны (Райхстаг) у Бэрліне

У цэнтры Бэрліну ў суботу, 13 кастрычніка, 240 тысяч чалавек прайшлі маршам ад Александэрпляц да Калёны Перамогі — пад лёзунгамі супраць нянавісьці, дыскрымінацыі і нацызму.

Акцыя праводзілася з ініцыятывы альянсу «Unteilbar» («Непадзельна»), які ўключае больш за 450 арганізацый, розных ініцыятываў, аб’яднаньняў і прыватных асобаў.

Спачатку чакаўся удзел ня больш чым сарака тысячаў чалавек. Аднак, насамрэч сабралася каля чвэрці мільёна. Паліцыянты заявілі газэце Der Tagesspiegel, што падлікам арганізатараў мерапрыемства можна давяраць. Парадак падчас шэсьця падтрымлівалі каля 900 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пра затрыманьні не паведамлялася.

Удзельнікі шэсьця несьлі плякаты з надпісамі: «Няма месца нацыстам», «Выратаваньне пацярпелых у моры — не злачынства». Гэты лёзунг відавочна быў зьвернуты ў падтрымку выратавальных апэрацыяў у Міжземным моры, дзе штогод гінуць тысячы мігрантаў і ўцекачоў, якія шукаюць выратаваньня або лепшага жыцьця ў Эўропе. Дэманстранты таксама выказвалі салідарнасьць з ахвярамі гвалту з боку правых радыкалаў, расістаў і антысэмітаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG