Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 20-ы раз за год мяняецца цана на бэнзін


Belarus - The petrol station, Minsk, 09apr2015
Belarus - The petrol station, Minsk, 09apr2015

Згодна з рашэньнем дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім» у Беларусі зноў зьмяняюцца цэны на аўтамабільнае паліва.

Як сказана ў прэс-рэлізе канцэрну, з 14 кастрычніка цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі будуць наступныя:

  • бэнзін АІ-92-К5-Эўра — 1 рубель 39 капеек;
  • энзін АІ-95-К5-Эўра — 1 рубель 47 капеек;
  • бэнзін АІ-98-К5-Эўра — 1 рубель 68 капеек;
  • дызэльнае паліва — 1 рубель 47 капеек.

Як адзначылі ў «Белнафтахіме», беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы вымушаныя працаваць у складаных умовах апераджальнага росту цэнаў на нафту ў параўнаньні з цэнамі на нафтапрадукты.

Паводле кіраўніка дзяржканцэрну Андрэя Рыбакова, 80% у сабекошце нафтапрадуктаў займае цана нафты%

«І, вядома, на сёньняшні дзень сытуацыя на ўнутраным рынку застаецца глыбока стратнай для нашых перапрацоўчых заводаў. Паводле дынамікі гэткія страты ўжо ня здольныя перакрыць ні экспартны складнік, ні іншыя захады ўнутранага характару, у прыватнасьці, спробы зьніжэньня выдаткаў», — сказаў ён.

Рыбакоў адзначыў, што апошнім часам паліва даражэе «па капеечцы»:

«Мы прапагандуем, у першую чаргу, палітыку стрыманасьці. Мы кожны тыдзень вядзем маніторынг: ці не ёсьць трэнд па нафце нейкім ўсплёскам? І кожны тыдзень, з улікам усіх парамэтраў, выносім рашэньне аб далейшым павышэньні. На адну капейку — гэта мінімальна магчымы ўзровень павышэньня. Гэта нам дазваляе, па-першае, адаптаваць спажыўцоў да росту. Па-другое, гэта дазваляе нам кантраляваць цалкам сытуацыю па росьце зыходзячы з магчымых ваганьняў цаны на нафту і згладжваньня пікаў», — падкрэсьліў старшыня «Белнафтахіму».

Апошні раз цэны на аўтамабільнае паліва зьмяняліся 7 кастрычніка.

У 2017 годзе цана на паліва павялічвалася сем разоў, а да гэтага больш за два гады (пасьля 13 студзеня 2015 году) не зьмянялася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG