Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 100 чалавек пасталі ў чаргу, каб набыць новую кніжку Марціновіча. ФАТАФАКТ

абноўлена

Каля 90 менчукоў пасталі 12 кастрычніка ў чаргу на ўваходзе ў краму «Акадэмкніга», дзе праходзіць аўтограф-сэсія Віктара Марціновіча з нагоды старту продажаў раману «Ноч».

Чарга ўтварылася за паўгадзіны да пачатку і не зьмяншалася больш за гадзіну.

Пра што гэты тэкст?

Пра героя, але літаратурных характараў пачынае не хапаць, прызнаўся аўтар.

Калі будзе электронная кніга?

Яна зьявіцца, «калі папяровых асобнікаў будзе знайсьці цяжкавата».

Ці будзе расейскамоўная вэрсія?

Будзе, яе выдадуць у Расеі «значна пазьней». Раней беларуская і расейская вэрсіі раманаў Марціновіча выходзілі адначасова. Што да гэтага тэксту, то пісьменьнік хоча, каб яго прачыталі менавіта па-беларуску.

Унутры крамы «Акадэмкніга»
Унутры крамы «Акадэмкніга»

У парадыгме гэтай кнігі прапаганда непатрэбная, бо ёсьць фэйкавыя навіны. Іх распаўсюджваюць плятформы, «падобныя да мэдыя», сказаў Свабодзе Марціновіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG