Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына выдаткуе на мігрантаў 7 млрд эўра


Улады Нямеччыны вырашылі вылучыць у 2019 годзе амаль 7 мільярдаў эўра на сацыяльнае жыльлё і дапамогу для мігрантаў, а таксама праграму іх сацыяльнай інтэграцыі, у тым ліку моўныя курсы.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе. Згодна з плянам канцлеркі Ангелы Мэркэль, агульныя затраты на мігрантаў складуць каля 15 мільярдаў эўра да 2022 года.

За апошнія тры гады немцы прынялі больш за мільён бежанцаў — пераважна мусульман — пры агульным насельніцтве краіны звыш 80 мільёнаў чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG