Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю з пабітым расейскімі футбалістамі беларусам кантралюе амбасада


Аляксандар Какорын і Павел Мамаеў
Аляксандар Какорын і Павел Мамаеў

Пацярпелы дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі.

Пасольства Беларусі ў Расеі трымае на кантролі сытуацыю з грамадзянінам Беларусі, які пацярпеў ад хуліганскай выхадкі расейскіх футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева, паведамляе агенцтва БелТА.


«Амбасада трымае на кантролі сытуацыю ў сувязі з прычыненьнем у Маскве цялесных пашкоджаньняў 33-гадоваму грамадзяніну Беларусі, — цытуе інфармагенцтва прадстаўніка беларускай амбасады ў Маскве. — Па гэтым факце заведзеная крымінальная справа паводле арт. 116 КК РФ („Пабоі“). Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы, яму аказваецца неабходная мэдыцынская дапамога. Мэдыкі запэўніваюць, што ягонаму жыцьцю нішто не пагражае, самаадчуваньне нармальнае».


Як паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, футбалісты нацыянальнай зборнай Расеі Аляксандар Какорын і Павел Мамаеў могуць на працягу сёньняшняга дня зьявіцца да сьледчага ў Галоўнае сьледчае ўпраўленьне паліцыі Масквы. У дачыненьні іх распачатыя крымінальныя справы па фактах нанясеньня пабояў грамадзянам на аўтастаянцы на 2-й Брэсцкай вуліцы і ў кавярні на Вялікай Нікіцкай. У сувязі зь вялікім грамадзкім рэзанансам справы перададзеныя для далейшага расьсьледаваньня ў Галоўнае сьледчае ўпраўленьне МУС Расеі па Маскве. Ход расьсьледаваньня знаходзіцца на кантролі ў кіраўніцтва сталічнай паліцыі.​

Зьбіцьцё беларуса футбалістамі зборнай Расеі адбылося раніцай 8 кастрычніка. Пасьля гэтага Какорын і Мамаеў накіраваліся ў кавярню, дзе пабілі яшчэ двух мужчын — высокапастаўленых чыноўнікаў адной зь дзяржаўных арганізацый. Футбольныя клюбы «Зэніт» і «Краснадар», дзе выступаюць Какорын з Мамаевым, ужо заявілі, што маюць намер пакараць футбалістаў. Магчыма, што, акрамя крымінальнай справы, іх чакае пажыцьцёвая дыскваліфікацыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG