Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ва Ўкраіне беларус з «ДНР» мусіць прайсьці судова-псыхіятрычную экспэртызу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчыя Службы бясьпекі Ўкраіны не змаглі ў вызначаны законам тэрмін (на працягу двух месяцаў) завершыць дасудовае расьсьледаваньне справы затрыманага 10 жніўня ў Данецкай вобласьці грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў стварэньні тэрарыстычных арганізацый — ён служыў у 1-м асобным танкавым батальёне «Самалі» непрызнанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Суд падоўжыў тэрміны дасудовага расьсьледаваньня справы да 10 сьнежня. Да гэтага часу сьледзтва плянуе правесьці судова-псыхіятрычную экспэртызу ў дачыненьні падазраванага, а таксама атрымаць зь Беларусі інфармацыю, якая дапаможа сабраць дадатковыя доказы ягонай віны. На падставе гэтых ды іншых сабраных зьвестак сьледзтва мае скласьці і выставіць беларусу абвінавачаньне — яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

Увесь гэты час грамадзянін Беларусі будзе знаходзіцца ў Марыюпальскім сьледчым ізалятары — тэрмін утрыманьня яго пад вартай падоўжаны да 3 сьнежня.

Аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі стала вядома 14 жніўня. Паведамлялася, што яго затрымалі спэцслужбы на падкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данецкай вобласьці. У той жа час адвакат Аляксандар Гарэлаў сьцьвярджаў, што ягоны падабаронны «добраахвотна прыбыў у органы СБУ і супрацоўнічае са сьледзтвам».

Вядома, што затрыманы беларус нарадзіўся ў Віцебску, раней ужо быў асуджаны ў Беларусі, мае дзіця 2009 году нараджэньня. На судовым працэсе, калі выбіралася мера стрыманьня, ён прызнаў сваю віну. Верагоднае прозьвішча затрыманага — Новікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG