Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда ўцекачоў выступіць на Алімпійскіх гульнях у Токіё


Удзельнікі каманды ўцекачоў на Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Рыё-дэ-Жанэйра
Удзельнікі каманды ўцекачоў на Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Рыё-дэ-Жанэйра

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) на сэсіі ў Буэнас-Айрэсе прыняў рашэньне, што на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 2020 годзе выступіць каманда уцекачоў, паведамляецца ў прэс-рэлізе МАК.

Хто менавіта возьме ўдзел у Алімпіядзе, стане вядома ў 2020 годзе.

«У ідэальным сьвеце мы не павінны былі б мець каманду ўцекачоў на Алімпійскіх гульнях. Але, на жаль, прычыны, па якіх мы стварылі першую алімпійскую зборную ўцекачоў да Алімпійскіх гульняў 2016 году ў Рыё, працягваюць існаваць, — сказаў прэзыдэнт МАК Томас Бах. — Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб вітаць спартоўцаў-уцекачоў і даць ім дом і сьцяг у Алімпійскай вёсцы ў Токіё з усімі алімпійскімі спартоўцамі з 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў».

Упершыню каманда ўцекачоў прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 2016 годзе, калі спаборніцтвы праходзілі ў Рыё-дэ-Жанэйра. Тады ў зборную ўвайшлі дзесяць атлетаў, якія выступалі ў плаваньні, дзюдо, маратоне і бегу на сярэднія дыстанцыі. Гэта былі ўцекачы з Сырыі, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Паўднёвага Судану і Этыёпіі. Каб трапіць у каманду, спартоўцы павінны былі паказаць высокія спартовыя вынікі і мець статус уцекача, пацьверджаны ААН.

133-я сэсія МАК праходзіць у Аргентыне, дзе 6 кастрычніка стартавалі III летнія юнацкія Алімпійскія гульні. Сэсія МАК зьяўляецца галоўным кіроўным органам арганізацыі, якая прымае самыя важныя рашэньні ў алімпійскім руху, у тым ліку выбар сталіц Алімпійскіх гульняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG