Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папу Францішка запрасілі наведаць Паўночную Карэю


Лідэр КНДР Кім Чэн Ын запрасіў кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы папу Францішка наведаць Пхэньян. Пра гэта паведамляе Associated press са спасылкай на заяву офіса прэзыдэнта Рэспублікі Карэя. Кіраўнік КНДР заявіў, што з «энтузіязмам» б сустрэў папу.

Згодна з заявай, гэта абмяркоўвалася на сустрэчы Кім Чэн Ына з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам. Мун плянуе перадаць пасланьне папу падчас візыту ў Ватыкане, які заплянаваны на наступным тыдні.

У Паўночнай Карэі аб’яўлена свабода веравызнаньня, але на практыцы сьвятары павінны ўзгадняцца з кіраўніцтвам краіны. Па стане на 2006 год, у краіне жылі каля 800 каталікоў, сьцьвярджае выданьне National catholic reporter. У іх не было свайго сьвятара, магчымасьці браць удзелу ў набажэнствах і навучаць людзей асновам веры. У двухтысячныя гады афіцыйныя асобы КНДР запрашалі папу Яна Паўла ІІ, аднак ён зьвязваў свой візыт са зьяўленьнем у Паўночнай Карэі каталіцкіх сьвятароў.

На мінулым тыдні ў адміністрацыі прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна абвясьцілі, што КНДР дамовіліся аб правядзеньні новай сустрэчы паміж Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG