Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лос-Анджэлесе адбылася ўспышка тыфу


Хмарачосы ў цэнтры
Лос-Анджэлесу
Хмарачосы ў цэнтры Лос-Анджэлесу

У Лос-Анджэлесе на захадзе ЗША адбылася ўспышка тыфу — бактэрыяльнай хваробы, якая перадаецца вошамі і блохамі.

Колькасьць хворых на тыф дасягнула 57 чалавек.

Мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў праводзіць апрацоўку свойскіх жывёлаў, пазбавіцца ад сьмецьця на падворках, не карміць дзікіх жывёлаў, скасіць траву і трымаць сьмецьцевыя бакі шчыльна зачыненымі.

Да вынаходніцтва антыбіётыкаў падчас эпідэмій гінула да паловы хворых на тыф. Цяпер пры своечасовым звароце да лекараў тыф, як правіла, вылечваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG