Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскі кандыдат Додзік перамагае на выбарах у Босьніі


Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай, 59-гадовы Міларад Додзік, прарасейскі дзеяч, які дамагаецца аддзяленьня гэтай часткі Босьніі і Герцагавіны ад рэшты краіны, перамагае на выбарах да прэзыдэнцтва Босьніі і Герцагавіны (калектыўнага прэзыдэнцкага органа краіны).

«Абвяшчаю сваю перамогу», – сказаў Додзік на прэс-канфэрэнцыі раніцай 8 кастрычніка.

Выбарчая камісія Босьніі паведаміла, што Додзік набірае 55,2% галасоў пры падліку 53% бюлетэняў і перамагае ўмеранага дзеючага прадстаўніка басьнійскіх сэрбаў у трохасабовы прэзыдэнцкі орган краіны Младэна Iваніча, які набірае 42% галасоў. Іваніч прызнаў паразу.

Ад басьнійцаў-мусульман у калектыўны прэзыдэнцкі орган краіны праходзіць Шэфік Джафэравіч. Ён набірае 38% галасоў. Ад Харватыі перамагае Жэлька Комшыч з 49,5% галасоў.

У Босьніі і Герцагавіне, у адной з самых заблытаных палітычных сыстэмаў сьвету, 7 кастрычніка адбыліся ўсеагульныя выбары ўсіх узроўняў улады, акрамя муніцыпальнага.

Выбарчая яўка склала 53,3%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG