Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 4 гады ва Ўкраіне адключылі 81 расейскі тэлеканал


Нацыянальны рада Ўкраіны па пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня спыніла вяшчаньне 81 расейскага тэлеканала на тэрыторыі Украіны.

Пра гэта паведаміў сябра рады Сяргей Касьцінскі ў эфіры тэлеканала «Прямий».

«Ёсьць шмат абвінавачваньняў, але давайце размаўляць фактамі. Нацыянальная рада пасьлядоўна адключыла 81 расейскі тэлеканал, якія спакойна працавалі ва Ўкраіне да 2014 года. Уявіце сабе, у Расеі не было ні аднаго ўкраінскага тэлеканала, акрамя „Інтэр +“, а ва Ўкраіне працавалі 84 расейскія тэлеканалы», — сказаў Касьцінскі.

Ён адзначыў, што расейскія тэлеканалы абмежавалі за парушэньне розных нормаў украінскага заканадаўства.

Рэтрансляцыю расейскага тэлебачаньня ва Ўкраіне пачалі абмяжоўваць у сувязі з анэксіяй Расеяй паўвострава Крым і пачаткам ваеннага канфлікту на Данбасе ўвесну 2014 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG