Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрыемства зь нямецкім капіталам зьявілася у кітайска-беларускім парку «Вялікі камень»


4 кастрычніка ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» зарэгістраваны рэзыдэнт зь нямецкім капіталам — ТАА «СФ Мэдыкал Продактс», са спасылкай на адміністрацыю парку паведамляе БелаПАН.

Праект накіраваны на стварэньне высокатэхналягічнай вытворчасьці мэдычных вырабаў, такіх як унутрысудзінныя катэтары, іголкі, шпрыцы, і іншай прадукцыі.

Прыкладна 90% мэдычных вырабаў будуць экспартавацца ў ЭЗ, ЭАЭС, СНД і краіны Блізкага Ўсходу. Інвэстыцыі на першым этапе складуць больш за 5 млн дяляраў ЗША.

Праект прадугледжвае стварэньне больш як 100 працоўных месцаў. Выпуск прадукцыі плянуецца пачаць у 2019–2020 гадах.

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» — тэрыторыя плошчай 91,5 кв. км з адмысловым прававым рэжымам, які забясьпечвае камфортныя ўмовы вядзеньня бізнэсу. Парк фарміруецца ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці, за 25 км ад сталіцы. Прыярытэтныя напрамкі разьвіцьця: электроніка, біямэдыцына, тонкая хімія, машынабудаваньне і новыя матэрыялы.

З мэтай павышэньня экспартнага патэнцыялу «Вялікага каменя» беларускія ўлады далі беспрэцэдэнтныя льготы яго рэзыдэнтам. У прыватнасьці, на ўвесь тэрмін дзеяньня спэцыяльнага прававога рэжыму (50 гадоў) рэзыдэнт парку вызваляецца ад падатку на нерухомасьць і зямельнага падатку. Акрамя таго, рэзыдэнтаў парку дзяржава вызваліла ад выплаты падатку на прыбытак на працягу 10 гадоў з даты яго ўзьнікненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG