Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Прэзыдэнт Радыё Свабода Томас Кент пакінуў сваю пасаду

Томас Кент
Томас Кент

Прэзыдэнт карпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС) Томас Кент абвясьціў, што з 1 кастрычніка пакідае сваю пасаду пасьля двухгадовай працы, вынікам якой стала рашучае ўзмацненьне барацьбы з дэзынфармацыяй і экстрэмісцкай прапагандай у краінах Усходняй Эўропы, на Бальканах, у Цэнтральнай Азіі.

У разьвітальным звароце Томас Кент заявіў:

«Для мяне было гонарам кіраваць РСЭ/ РС, важнай крыніцай прафэсійнай і бесстароньняй журналістыкі ў краінах, якім мы служым. Я сыходжу з пачуцьцём падзякі да ўсіх супрацоўнікаў карпарацыі за іхную адданасьць выкананьню нашай місіі і асабліва — нашым карэспандэнтам, якія працуюць у самых складаных рэгіёнах сьвету».

У пэрыяд працы карпарацыі пад кіраўніцтвам Томаса Кента інтэнсіўна разьвіваўся расейскамоўны тэлеканал «Настоящее время», які выходзіць у эфір у шэрагу краінаў былога Савецкага Саюзу. Вырасла агульная аўдыторыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода — з 26 да 31 мільёна чытачоў, слухачоў і гледачоў за тыдзень.

Томас Кент — кваліфікаваны мэдыямэнэджар, у свой час узначальваў Маскоўскае бюро агенцтва AP, аддзел міжнароднай інфармацыі, займаў пасаду намесьніка рэдактара агенцтва. Кент адыграў вядучую ролю ў правядзеньні ў AP рэдакцыйных і тэхнічных рэформаў, у стратэгічным плянаваньні яго працы і разьвіцьці новых мультымэдыйных службаў. Томас Кент уваходзіў у журы Пулітцэраўскай прэміі. Спэцыялізуецца на праблемах журналісцкай этыкі. Прадметам яго асаблівай цікавасьці зьяўляюцца расейскія навінавыя мэдыя.

Пераемнік Томаса Кента на пасадзе прэзыдэнта РСЭ/ РС пакуль не прызначаны.

XS
SM
MD
LG