Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што лепш — Viagra ці Cialis?


У Злучаных Штатах Амэрыкі чатыры мэдычныя прэпараты ўхваленыя для лячэньня эрэктыльнай дысфункцыі ў мужчын. Пра асаблівасьці дзеяньня кожнага зь іх у газэце The New York Times піша доктар мэдыцыны Рычард Класкаў.

Цяжкасьці выбару

Чатыры лекі, дазволеныя да продажу ў ЗША. Гэта Viagra (сылдэнафіл), Cialis (тадалафіл), Levitra (вардэнафіл) і Stendra (аванафіл).

Усе яны дзейнічаюць аднолькава, ствараючы эрэкцыю за кошт павелічэньня прытоку крыві да палавога члена. Які прэпарат лепшы — залежаць ад вашых пераваг і патрэбаў.

Розьніца паміж імі ў хуткасьці дзеяньня, працягласьці дзеяньня і ў індывідуальных мэдычных паказчыках кожнага чалавека.

Гісторыя адкрыцьця

Знаходка Viagra — гэта адзін з клясычных прыкладаў выпадковых адкрыцьцяў падчас распрацоўкі лекавых сродкаў.

У 1980 годзе фармацэўтычная кампанія Pfizer пачала вывучаць магчымасьці сылдэнафілу (асноўны хімічны кампанэнт будучай Viagra) для лячэньня сардэчна-судзінных хваробаў.

Сылдэнафіл сэрцу не дапамог, але ўдзельнікі экспэрымэнту заўважылі, што лек выклікае ў іх моцную і доўгую эрэкцыю.

Пабочныя эфэкты

Усе чатыры прэпараты аднолькава добра выклікаюць эрэкцыю. З гэтага вынікае, што адказ на пытаньне, які зь іх выбраць, залежыць ад пабочных эфэктаў, узаемадзеяньня зь іншымі лекамі, хуткасьці пачатку і працягласьці дзеяньня.

Пабочныя эфэкты ўсіх чатырох прэпаратаў падобныя. Гэта галаўны боль, пачырваненьне твару і расстройства страўніка.

У рэдкіх выпадках усе чатыры лекі могуць выклікаць устойлівую і часам хваравітую эрэкцыю, якая ня будзе праходзіць. Гэты стан завецца прыапізм і можа прывесьці да незваротнага пашкоджаньня, калі не лячыць яго своечасова.

Узаемадзеяньне зь іншымі лекамі

Узаемадзеяньня ўсіх чатырох прэпаратаў зь іншымі лекамі таксама шмат у чым падобнае.

Найбольш важным проціпаказаньнем зьяўляецца адначасовы прыём лекаў, якія ўтрымліваюць нітрат, напрыклад, нітрагліцэрын, які звычайна выкарыстоўваецца для лячэньня стэнакардыі.

Хуткасьць дзеяньня

Час пачатку — гэта якраз адна з найважнейшых адрозьненьняў паміж усімі чатырма прэпаратамі.

У прынцыпе, усе ўступаюць у дзеяньне на працягу гадзіны.
Але Stendra валодае самым хуткім пачаткам. Часта яна пачынае дзейнічаць праз 15 хвілін пасьля прыёму.

Працягласьць дзеяньня

Гэта яшчэ адно важнае адрозьненьне паміж прэпаратамі.

Cialis валодае самым доўгім эфэктам — да 36 гадзін. Гэта азначае, што Cialis можна прымаць адзін раз у дзень. Гэты лек дапамагае мужчынам павялічыць ўпэўненасьць у сваіх сэксуальных магчымасьцях і не баяцца спантаннага сэксу.

Што выбраць

Гэта залежыць ад вашай асабістай сытуацыі. Для хуткасьці пачатку можна выбраць Stendra. Для доўгага эфэкту і нечаканага сэксу найлепшым можа быць Cialis.

Важна не забывацца, што, як і ў іншых выпадках, адказ павінен даць лекар, які ацэніць асаблівасьці канкрэтнага пацыента і дапаможа вызначыць, што зьяўляецца правільным для яго.

  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG