Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Македоніі распавёў, хто цяпер вырашыць пра зьмену назвы краіны


Македонскі прэм'ер Заеў пасьля рэфэрэндуму
Македонскі прэм'ер Заеў пасьля рэфэрэндуму

Прэм’ер-міністар Македоніі Зоран Заеў, нягледзячы на тое што парог яўкі на рэфэрэндум аб зьмене назвы краіны ня быў пераадолены, назваў галасаваньне пасьпяховым і заклікаў усіх паважаць «волю народа».

Па словах Заева, рашэньне аб новай афіцыйнай назьве краіны зараз будзе прымаць парлямэнт. Для гэтага, аднак, неабходна дзьве траціны галасоў — 80 з 120, а ў кіруючай кааліцыі толькі 69 дэпутатаў. Прэмʼер папярэдзіў, што калі рашэньне ня будзе прынятае, у краіне пройдуць датэрміновыя парлямэнцкія выбары.

Апазыцыя выступае супраць перайменаваньня Македоніі, як таго патрабуе пагадненьне з Грэцыяй. Прадстаўнікі апазыцыі выступалі за байкот рэфэрэндуму і цяпер заяўляюць аб тым, што большасьць грамадзян не падтрымалі перайменаваньне.

На рэфэрэндуме было прапанавана ўхваліць пагадненьне з Грэцыяй, паводле якога былая югаслаўская рэспубліка Македонія прыме назву «Паўночная Македонія». Гэта павінна адкрыць ёй дарогу да ўступленьня ў NATO, а ў пэрспэктыве — у Эўрапейскі зьвяз. Да гэтага часу інтэграцыю блякавала Грэцыя, якая не прымае цяпер дзеючую канстытуцыйную назву суседняй краіны — Рэспубліка Македонія. Яўка, аднак, апынулася нізкай — каля 37 працэнтаў замест неабходных 50 адсоткаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG