Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя ляўрэаты Нобэля ў мэдыцыне


Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне мэдыцыны і фізіялёгіі атрымалі амэрыканец Джэймс Элісан і японец Тасуку Хондзё за «адкрыцьцё тэрапіі раку шляхам інгібаваньня адмоўнай імуннай рэгуляцыі».

​Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, якая прысуджае Нобэлеўскую прэмію ў галіне мэдыцыны і фізіялёгіі, заявіла, што адкрыцьцё Элісана і Гондзё зьяўляецца «важнай вяхой у нашай барацьбе супраць раку». Адкрыцьцё, дадаюць швэдзкія акадэмікі, «выкарыстоўвае здольнасьць імуннай сыстэмы атакаваць ракавыя клеткі, калі аслабіць тармазы на імунных клетках».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG