Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілан Маск сыходзіць з пасады кіраўніка Tesla і заплаціць штраф $20 млн


Заснавальнік кампаніі Tesla Inc. Ілан Маск сыдзе з пасады старшыні рады дырэктараў пасьля таго, як заключыў зьдзелку з Камісіяй па каштоўных паперах і біржах ЗША, якая абвінаваціла яго ў махлярстве.

Маск таксама выплаціць $20 млн штрафу.

Дамова пакуль падлягае зацьвярджэньню судом. У выпадку пасьпяховага зыходу справы Маск зможа захаваць пасаду генэральнага дырэктара. Але складзе зь сябе паўнамоцтвы старшыні рады дырэктараў на працягу 45 дзён і ня зможа зноў балятавацца на гэтую пазыцыю на працягу трох гадоў.

Паводле пагадненьня, Маск не прызнаў сябе вінаваты паводле вылучаных супраць яго абвінавачваньнях ў махлярстве, але пагадзіўся выплаціць штраф у памеры $20 млн. Акрамя гэтага Цеслы выплаціць у агульнай складанасці $40 млн інвестарам, якія пацярпелі ў выніку публічных заяў кіраўніка кампаніі.

У пачатку жніўня Маск апублікаваў твіт пра тое, што ён разглядае магчымасьць выкупу акцый кампаніі па цане $420 за акцыю і знайшоў сродкі для гэтага. Гэта было нашмат вышэй за цану на момант напісаньня твіту. На фоне заяў кошт акцый Tesla Inc. вырасла прыкладна на 11% — да $380 за акцыю.

Празь некалькі дзён інвэстары падалі на заснавальніка кампаніі ў суд, бо продаж, на іх думку, парушаў бы амэрыканскае заканадаўства аб каштоўных паперах і абароне правоў інвэстараў.

Як пазьней высьветліла Камісія, ніякага фінансаваньня на скупку каштоўных папер Tesla Маск не атрымліваў. Пасьля ён заявіў, што Tesla застанецца публічнай кампаніяй, а каціроўкі акцый рэзка ўпалі.

Але заключанае пагадненьне не закрывае для Генэральнай пракуратуры магчымасьці прад’явіць Маску крымінальныя абвінавачваньні ў махлярстве.

Згодна з амэрыканскімі законамі, падобныя паведамленьні кіраўнікоў публічных кампаній аб продажы павінны быць дакладнымі, іх неабходна загадзя ўзгадніць з інвэстарамі, а таксама падаць на афіцыйны разгляд рэгулюючым і наглядным органам. Гэтага Маск не зрабіў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG