Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве праходзяць масавыя пратэсты з-за магчымага абмену тэрыторыямі з Сэрбіяй


Пратэсты ў Косаве 29 верасьня 2018

Дзясяткі тысяч чалавек 29 верасьня вышлі на вуліцы сталіцы Косава Прышціны на знак пратэсту супраць магчымага абмену тэрыторыямі з Сэрбіяй. Прыхільнікі Партыі самаабароны Косава трымалі плякаты і нацыянальныя альбанскія сьцягі на цэнтральнай сталічнай плошчы Скандэрбег, скандуючы «Ніякіх таргоў тэрыторыямі краіны!»

Улетку сёлета прэзыдэнт Косава Хашым Тачы і прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандр Вучыч заявілі пра магчымасьць зьмяніць межы дзеля нармалізацыі двухбаковых адносінаў.

Сярод тэрыторыяў для магчымага «абмену» называліся Прэшаўская даліна на поўдні Сэрбіі, дзе пражываюць у асноўным альбанцы, і Паўночная Косаўска-Мітравіца, дзе пражывае траціна з 120 тысяч косаўскіх сэрбаў.

Частка чыноўнікаў ЭЗ і ЗША заяўлялі, што падтрымліваюць абмен тэрыторыямі. Але Нямеччына і многія аналітыкі паказваюць на недахопы гэтай ідэі, якая магла б аднавіць старыя этнічныя супярэчнасьці на Бальканах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG