Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барсэлёне прыхільнікі незалежнасьці пабіліся з паліцыяй


У Барсэлёне адбыліся сутычкі паліцыі з групай прыхільнікаў каталёнскай незалежнасьці, якія сабраліся на знак пратэсту супраць маршу гішпанскіх паліцэйскіх, паведамляе La Vanguardia.

Паліцэйскі саюз арганізаваў у суботу марш у падтрымку Нацыянальнай паліцыі і Цывільнай гвардыі, а таксама з патрабаваньнем падвышэньня паліцэйскім заробкаў. У сваю чаргу арганізацыі, якія падтрымліваюць незалежнасьць Каталёніі, арганізавалі сваю акцыю.

Мясцовая рада прымусіла арганізатараў абедзьвюх акцыяў зьмяніць маршруты, каб пазьбегнуць канфрантацыі, але апоўдні абедзьве дэманстрацыі скончыліся фактычна ў адным месцы ў цэнтры гораду.

Паведамляецца, што сутычкі пачаліся пасьля таго, як адзін з удзельнікаў маршу за аддзяленьне Каталёніі кінуў фіялетавую фарбу ў чалавека, які быў прыйшоў на акцыю ў падтрымку гішпанскай паліцыі.

Паліцыя ўжыла дубінкі, каб разагнаць удзельнікаў абедзьвюх груп і падзяліць іх.

1 кастрычніка ў Каталёніі прыхільнікі незалежнасьці плянуюць адзначыць гадавіну правядзеньня рэфэрэндуму аб незалежнасьці, які быў прызнаны Мадрыдам незаконным. Рэфэрэндум быў азмрочаны сотнямі пацярпелых пасьля ўмяшаньня гішпанскай нацыянальнай паліцыі і супрацоўнікаў Грамадзянскай гвардыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG