Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: «У мяне ў Расеі бізнэсу няма і быць ня можа»

«У мяне быў бізнэс у Расеі да вайны. Але вайна ўсё зьмяніла. І цяпер я хачу, каб усе пачулі — у Парашэнкі ў Расеі бізнэсу няма і быць ня можа», — заявіў Парашэнка.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што ня мае бізнэсу ў Расеі. Як паведамляе яго прэс-служба, аб гэтым прэзыдэнт сказаў падчас выступу на адкрыцьці Х Міжнароднага эканамічнага форуму «Інавацыі. Інвэстыцыі. Харкаўскія ініцыятывы» у рамках рабочай паездкі ў Харкаўскую вобласьць.

«У мяне быў бізнэс у Расеі да вайны. Але вайна ўсё зьмяніла. І цяпер я хачу, каб усе пачулі — у Парашэнкі ў Расеі бізнэсу няма і быць ня можа», — заявіў Парашэнка.

Ён таксама абвінаваціў у «адкрытай хлусьні» сваіх палітычных апанэнтаў.

«Хачу падкрэсьліць, я не апраўдваюся. Наадварот — я наўпрост абвінавачваю сваіх палітычных апанэнтаў ва Ўкраіне. Абвінавачваю іх у адкрытай хлусьні, у чорным піяры, у падыгрываньні расейскай прапагандзе вельмі добра скаардынаванай, у празе любым коштам прыйсьці да ўкраінскай улады», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

25 верасьня прэс-сакратар кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Сьвятаслаў Цоголка паведаміў, што прэзыдэнт Украіны прадае свой суднабудаўнічы завод «Кузьня на Рыбальскім». Пра тое, хто зьяўляецца пакупніком, ён не інфармаваў.

Прадстаўнік прэзыдэнта тады таксама адзначыў, што ў Парашэнкі няма бізьнесу ў Расеі.

"У красавіку летась мэнэджмэнт "Рашэн «закрыў Ліпецкую кандытарскую фабрыку і згарнуў вытворчасьць. У Крыме Севастопальскі марскі завод быў канфіскаваны акупантамі. Ніякіх «аграрных або крухмальных бізнэсаў у Расеі», пра якія беспадстаўна і хлусьліва сьцьвярджаюць апанэнты, у Пятра Парашэнкі няма, — дадаў Цаголка.

XS
SM
MD
LG