Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UEFA аштрафавала Беларускую фэдэрацыю футболу за піратэхніку на фанацкім сэктары


Фанацкі сэктар падчас гульні Беларусі з Сан-Марына ў Менску, 8 верасьня
Фанацкі сэктар падчас гульні Беларусі з Сан-Марына ў Менску, 8 верасьня

UEFA аштрафавала Беларускую фэдэрацыю футболу на 3000 эўра за паводзіны беларускіх фанатаў падчас матчу Лігі нацыяў паміж зборнымі Малдовы і Беларусі ў Кішынэве, паведамляе «Прессбол».

Падчас стартавых матчаў Лігі нацыяў UEFA з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусі былі зафіксаваныя інцыдэнты зь піратэхнічнымі вырабамі.

27 верасьня Кантрольна-дысцыплінарная і этычная інстанцыя UEFA вырашыла дысцыплінарна пакараць асацыяцыю «Беларуская фэдэрацыя футболу» штрафам у 3000 эўра. Прычына — выкарыстаньне піратэхнічных вырабаў на гасьцявым фанацкім сэктары падчас матчу зборных Малдовы і Беларусі. Гульня адбылася ў Кішынэве 11 верасьня і скончылася зь лікам 0:0.

У першай гульні турніру беларусы перамаглі Сан-Марына 5:0.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG