Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль паказаў здымак сакрэтнага ядзернага складу ў Іране


Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заявіў, што ў Тэгеране ёсьць сакрэтны ядзерны склад, і абвінаваціў Эўропу ў патураньні Ірану.

Ён таксама паспрабаваў пераканаць іншыя краіны падтрымаць амэрыканскія санкцыі супраць Ісламскай Рэспублікі.

Зьвяртаючыся да Генэральнай Асамблеі ААН, Нэтаньягу паказаў зроблены з паветра здымак іранскай сталіцы, на якім чырвонай стрэлкай адзначана месца, дзе, паводле яго, знаходзіцца склад зь ядзернымі матэрыяламі, пра які раней не было вядома.

Па словах ізраільскага лідэра, гэта даказвае, што Іран усё яшчэ хоча атрымаць ядзерную зброю, нягледзячы на заключанае ў 2015 годзе пагадненьне з сусьветнымі дзяржавамі аб абмежаваньні ядзернай праграмы ў абмен на зьмякчэньне санкцый.

Як сьцьвярджае Нэтаньягу, на складзе знаходзілася каля 15 кг радыяактыўных матэрыялаў, якія пасьля былі перавезеныя ў іншае месца. Ён заклікаў МАГАТЭ неадкладна правесьці на абʼекце інспэкцыю зь лічыльнікамі Гэйгера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG