Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск заклікаў ААН дапамагчы ў барацьбе з умяшаньнем у выбары праз кібератакі па ўсім сьвеце


Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск у чацьвер заклікаў ААН падтрымаць ЭЗ і іншыя краіны ў супрацьдзеяньні пашырэньню дэзінфармацыі і зламысным умяшаньням у выбары праз кібэрпрастору.

«Эўропа распачала шэраг захадаў супраць пашырэньня дэзінфармацыі і міжнароднай прапаганды,якія пагражаюць дэмакратычным выбарам. Ананімнасьць кібэрпрасторы выкарыстоўваецца зламысьнікамі для незаконнага ўмяшаньня ў палітычныя працэсы. І гэта ня толькі праблема Эўропы. ААН мусіць дапамагчы змагацца з гэтым фэномэнам», - заявіў Д. Туск, выступаючы на Генэральнай асамблеі ААН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG