Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качыньскі: Канал да Балтыйскага мора прадэманструе Расеі польскі сувэрэнітэт


Ярослаў Качыньскі
Ярослаў Качыньскі

Ярослаў Качыньскі, лідэр кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» у Польшчы, выказаў упэўненасьць, што Польшча яшчэ гэтай восеньню пачне пабудову каналу, які злучыць Калінінградзкі заліў (поль.: Zalew Wiślany) з Балтыйскім морам.

Пастанову перакапаць Балтыйскую касу (поль.: Mierzeja Wiślana), каб найкарацейшым шляхам злучыць польскі порт Эльблянг з Балтыкай, польскі Сэйм прыняў у лютым 2017.

«Перакоп — эканамічна важны для Эльблянгу і часткі Вармінска-мазурскага ваяводзтва вакол Эльблянгу, але гэта таксама пэўная дэманстрацыя польскага сувэрэнітэту» — сказаў Качыньскі на мясцовым радыё ў Ольштыне, цэнтры Вармінска-мазурскага ваяводзтва. — Гэтым мы пакажам, што часы, калі расейцы нам дыктавалі, што мы можам, а чаго ня можам на нашай тэрыторыі, скончыліся. Гэта важна з гледзішча статусу Польшчы. Польшча павінна канчаткова скінуць зь сябе ўсё, што яшчэ засталося з гэтага статусу залежнай дзяржавы».

Цяпер судны, якія ідуць з Балтыкі ў Эльблянг, вымушаныя праходзіць праз Балтыйскі праліў, які знаходзіцца ў межах Расеі.

​Як плянуецца, польскі канал праз Калінінградзкую касу будзе мець даўжыню прыблізна 1,2 кілямэтра, шырыню 800 мэтраў і глыбіню 5 мэтраў. Кошт усёй інвэстыцыі ацэньваецца на 250 мільёнаў даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG