Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку запрасілі на Форум міру ў Парыж 


Пахаваньне германскіх салдатаў у Барунах
Пахаваньне германскіх салдатаў у Барунах

11-13 лістапада, на сотую гадавіну замірэньня ў Першую сусьветную вайну, у Парыжы пройдзе Форум міру. Паведамляецца, што ў францускай сталіцы маюцца сабрацца больш за 80 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.

Запрашэньне ад імя прэзыдэнта Эманюэля Макрона атрымаў і Аляксандар Лукашэнка — як лідэр краіны, тэрыторыя якой ад 1915 году апынулася ў эпіцэнтры супрацьстаяньня Германскай і Расейскай імпэрый. Гэта на сустрэчы з журналістамі тэлеканалу Белсат пацьвердзіў дэпутат Нацыянальнай асамблеі Францыі, прэзыдэнт групы французска-беларускай дружбы Крыстоф Лежэн.

Ці зьбіраецца Лукашэнка ў Парыж, ягоная прэсавая служба пакуль не ўдакладняе.

«Перад пагрозай узмацненьня нацыянальнага эгаізму, разрастаньнем ачагоў крызісу і напружанасьці нам здаецца важным успомніць абяцаньне, дадзенае народам пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны: больш ніколі!», — так тлумачаць галоўны сэнс імпрэзы арганізатары Форуму міру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG