Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піраты захапілі 12 чальцоў экіпажу швайцарскага судна


Ілюстрацыйнае фота. Пірацкі сьцяг ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. Пірацкі сьцяг ©Shutterstock

Піраты ля ўзьбярэжжа Нігерыі выкралі 12 чальцоў экіпажу швайцарскага судна, уключаючы работнікаў зь Філіпінаў, Славеніі, Украіны, Румыніі, Харватыі і Босьніі.

Чальцоў экіпажу выкралі 22 верасьня, калі карабель накіроўваўся з гораду Лаґас у Порт-Гаркарт.

23 верасьня Нігерыйскае агенцтва марскога ўпраўленьня і бясьпекі (NIMASA) паведаміла, што сем з выкрадзеных былі зь Філіпінаў, і яшчэ па адным чалавеку са Славеніі, Украіны, Румыніі, Харватыі і Босьніі.

Выкраданьне дзеля выкупу — гэта агульная праблема для некаторых рэгіёнаў Нігерыі. За апошнія некалькі гадоў было выкрадзена некалькіх іншаземцаў у паўднёвым рэгіёне дэльты Нігера, якая зьяўляецца асноўнай крыніцай нафты — асновай эканомікі Заходняй Афрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG