Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клубніцы з іголкамі пашырыліся з Аўстраліі на Новую Зэляндыю


Засьцярогі з нагоды іголак, схаваных у клубніцах, распаўсюдзіліся з Аўстраліі на Новую Зэляндыю. Іголкі зьявіліся ў ягадах, якія прадаваліся ў краме ў новазэляндзкім Оклэндзе. Сетка супэрмаркэтаў Countdown зьняла з продажу ўсе аўстралійскія ягады і абвясьціла, што верне пакупнікам грошы. Пакупнікоў папярэджваюць, каб усе ягады папярэдне разразалі.

У сувязі з іголкамі ў трускалках, у сацыяльных сетках зьявіўся хэштэг #StrawberrySabotage, якім карыстальнікі папярэджваюць адзін аднаго, каб пакуль клубніцы ўвогуле не куплялі.

Іголкі ў клубніцах на мінулым тыдні зьявіліся ў крамах шасьці аўстралійскіх штатаў і тэрыторыяў. Пасьля ўжываньня трускалкі з іголкай адзін чалавек апынуўся ў шпіталі. У Новай Зэляндыі пацярпелых пакуль няма.

Аўстралійская паліцыя ў сувязі са справай дапытала, як найменш двух падлеткаў, але вінаватых дагэтуль шукаюць. Аўстралійскі ўрад некалькі дзён таму вырашыў павялічыць пакараньне за псаваньне харчоў ад 10 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG